Мы в Youtube Календарь событий

Беларускія сайты для дашкалят

Беларускія сайты для дашкалят

Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі – гэта ўтульны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Казкі – гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека чаму-небудзь новаму.

“Буся” – чытанка-маляванке для дашкольнікаў
http://www.veselka.by/?page_id=4543

Задачы чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў - "Буся" - вельмі просценькія. Першая – упусціць у душу дзетак напеўную беларускую мову. Як можна без гэтага выхаваць беларуса, грамадзяніна? Ніяк! Другая задача – каб дзеці палюбілі гэту зямельку і разам з ёй – традыцыі, культуру, мудрасць яе людзей. І трэцяя задача – каб навучыліся паважаць тых, хто робіць для іх нешта, хто вядзе іх за руку па жыцці. Задачы простыя і вечныя.

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
http://kazki.unicef.by/

Праект “Народныя казкі для дзетак” – створаны по ініцыятыве ЮНІСЭФ у Беларусі. Там Вы знойдзеце шмат цудоўных казак і гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.